Дзецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзецкі — за часамі Русі выхадзец з найніжэйшай («малодшай») часткі дружыны[1], за часамі Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVII стагодзьдзях найніжэйшы ўраднік у сыстэме адміністрацыйнага кіраваньня, судовы выканаўца.
Этымалёгія
Мае славянскае паходжаньне ад слова дзеці[2].
Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары ў сваёй лацінамоўнай грамаце Дарагічынскай зямлі (Вільня, 1516 год) адзначаў, што ў «народнай літоўскай мове» (лац. vulgo Lituanico) судовыя выканаўцы называюцца «дзецкія» (Dzieczkie)[3][4].
Вялікае Княства Літоўскае
Існавалі дзецкія вялікага князя, ваяводаў, намесьнікаў, цівуноў.
Уводзіў ва ўладаньне маёнткам, дастаўляў зьвінавачанага ў суд, арыштоўваў яго, ажыцьцяўляў судовае спагнаньне. Плата, якую атрымліваў дзецкі, называлася дзецкаваньне. Зь сярэдзіны XVI ст. функцыі дзецкага ў судох выконваў возны[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads