Дзукія

этнаграфічны рэгіён Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзукія
Remove ads

Дзукія (лет. Dzūkija) — сучасны этнаграфічны рэгіён Летувы, які знаходзіцца на поўдні краіны і ўлучае ў тым ліку Вільню. Сталіцай рэгіёну лічыцца Аліта. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні[1]. Летувіскія мовазнаўцы вылучаюць паўднёвы (дзукійскі) дыялект летувіскай мовы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Назва Дзукія часам ужываецца ў больш шырокім сэнсе. У гэтым выпадку, апроч поўдню Летувы, да Дзукіі далучаецца частка польскага Падляшша, а таксама некаторыя тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Ліда і Ашмяны.

Афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Дзукію» (як і «Сувалкію») летувісы фактычна выдумалі і канцэптуалізавалі ў канцы XIX — першай палове XX ст. Як заўважыў летувіскі этноляг Ж. Шакніс, мапы этнаграфічных рэгіёнаў Летувы (у адрозьненьне ад Латвіі, Эстоніі або Фінляндыі) вельмі доўгі час не друкаваліся нават у абагульняльных працах зь летувіскай этналёгіі[2].

Лічыцца, што ўласна назву дзюкі («Dziuki») разам зь іншымі калектыўнымі мянушкамі («Gogi», «Staki», «Szaki», «Zanawiki» і «Użwingi») упершыню зафіксаваў у сярэдзіне ХІХ ст. дасьледнік лясной гаспадаркі А. Палуянскі. Паводле яго, летувісы-дзукі займалі ўвесь Кальварыйскі і паўночную частку Сейненскага паветаў Аўгустоўскай губэрні. Тым часам адным зь першых выпадкаў ужываньня назвы «Дзукія» стаў артыкул «З Дзукіі» («Isz Dzukijos»), падпісаны псэўданімам «Дзукас» («Dzukas») і надрукаваны ў газэце «Варпас» («Varpas») у 1889 годзе[3].

Першая афіцыйная навуковая мапа з этнаграфічным рэгіёнам «Дзукія» зьявілася толькі ў 1985 годзе[4].

Remove ads

Крытыка

Летувіская дасьледніца А. Рагаўскайце, якая ў сваёй манаграфіі абагульніла і прааналізавала ўсе вядомыя этнатэрытарыяльныя клясыфікацыі Летувы, урэшце так і не знайшла адказу на пытаньне, на падставе якіх навуковых крытэраў у другой палове ХХ ст. Віленшчыну абвясьцілі інтэгральнай часткай «Дзукіі»[5].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads