Дзьмітры Балаба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмітры Ўладзімеравіч Балаба (нар. 1 чэрвеня 1972, Гарадзілава, Гарадзілаўскі сельсавет, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі службовец-міліцыянт рэжыму Лукашэнкі. Камандзір АМАП Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму. Палкоўнік міліцыі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1972 году ў вёсцы Гарадзілава Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Навучаўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе[1].

Да паступленьня на службу ў органы ўнутраных справаў скончыў ПТВ і адслужыў у войску, звольніўся ў запас гвардыі старшыною. У маладэчанскай патрульна-паставой службе міліцыі быў ротным і ўзводным; у яго ў падначаленьні былі байцы віленскага АМАП, які быў расфармаваны з-за актыўнага ўдзелу ў жнівеньскім путчы 1991 году[2].

З 1993 году ў АМАП[3]. У 1995 годзе пераведзены на працу ў Менск.

У 1999—2000 гадох быў камандзірам 4-га апэратыўнага ўзводу АМАП ГУУС Менгарвыканкаму. З 2002 па 2016 гады быў камандзірам 2-й роты АМАП ГУУС Менгарвыканкаму[4].

У траўні 2016 году прызначаны камандзірам АМАП Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму.

Балаба шмат гадоў кіраваў разгонамі акцыяў апазыцыі(be).

Remove ads

Узнагароды

  • юбілейны мэдаль «80 гадоў беларускай міліцыі»(be) (1997),
  • мэдаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені,
  • мэдаль «За бездакорную службу» ІІ ступені,
  • мэдаль «За бездакорную службу» І ступені (2015)[5],
  • мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку» (2017)[6].

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

2 кастрычніка 2020 году Балаба быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] прызнала Балабу адказным як камандуючага сіламі АМАП у Менску за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзілі сілы АМАП у Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне зь мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[7]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[8]. Таксама восеньню 2020 году Балабу ўключылі ў свае санкцыйныя сьпісы Канада[9][10], Вялікабрытанія[11], Швайцарыя[12][13].

З 2 кастрычніка 2020 году Балаба таксама знаходзіцца ў санкцыйным сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за ўдзел у дзеяньнях або палітыцы, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, як камандзір менскага АМАП, арганізацыі, супрацоўнікі якой зьбівалі й затрымлівалі мірных дэманстрантаў, журналістаў і іншых асобаў у сталіцы, а таксама нясуць адказнасьць за бесчалавечнае абыходжаньне з затрыманымі[14][15][16].

Сям’я

  • Жонка Тацьцяна Балаба, спэцыяліст паводле працы з кліентамі ААТ «Беларусбанк».
  • Сын Арцём Балаба, 31.03.1994 г.р., камандзір групы 2-га ўзвода АМАП ГУУС Менгарвыканкаму[17].
  • Сын Максім Балаба, вучыўся ў Менскай гарадзкой кадэцкай вучэльні № 1 імя М. В. Фрунзэ.

У сакавіку 2021 года Арцём Балаба быў занесены ў санкцыйныя сьпісы балтыйскіх краінаў[18]. У студзені 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць Арцёма і Максіма Балаб, а таксама супраць Вольгі Маршаловіч, жонкі Дзьмітрыя Балабы[19][20].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads