Дзьмітры Бонахаў
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Міхайлавіч Бонахаў (нарадзіўся 26 жніўня 1972 году, в. Пячкавічы, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі дзяржаўны й гаспадарчы дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
У 1989 годзе пачаў працаваць сьлесарам Амсьціслаўскага аўтапарку. Пасьля службы ў войску паступіў у Гомельскі каапэратыўны інстытут, які скончыў у 1997 па спэцыяльнасьці «бухгальтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчае дзейнасьці». Працаваў дырэктарам гарадзкога раздробнага гандлёвага прадпрыемства Амсьціслаўскага райпо, першым намесьнікам старшыні кіраваньня па гандлі Асіпавіцкага райпо, першым намесьнікам старшыні Асіпавіцкага райвыканкаму, генэральным дырэктарам РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлкавы завод». У 2005 скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве прамысловасьці». 27 сьнежня 2006 прызначаны старшынём Бабруйскага гарвыканкаму. Пры ім у Бабруйску быў узьведзены Лядовы палац і распачалася рэстаўрацыя Бабруйскае фартэцыі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads