Дзьмітры Велісевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Андрэевіч Велісе́віч (нар. 9 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпраму».
Remove ads
Кар’ера
З 2013 году пачаў выступаць у Другой лізе за адроджаны менскі «Партызан». У сярэдзіне 2014 году, пасьля таго як менскі клюб зьняўся з Другой лігі, перайшоў у «Маладэчна-2013»[3], а з 2015 году выступаў за «Ашмяны-БДУФК», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У 2016 і 2020 гадах выступаў за ашмянскую каманду ў Першай лізе.
З пачатку 2021 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым склаў дамову з клюбам[4]. У 2021 годзе гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды і дапамог «Белшыне» паводле вынікаў сэзону 2021 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з бабруйчанамі[5]. 20 сакавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), калі выйшаў у першай адзінаццатцы і быў заменены ў другім тайме.
У лютым 2024 году пакінуў «Белшыну»[6], а ў сакавіку стаў гульцом гомельскага «Паперпраму»[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads