Паперпрам Гомель

беларускі футбольны клюб з Гомелю From Wikipedia, the free encyclopedia

Паперпрам Гомель
Remove ads

«Паперпрам» — беларускі футбольны клюб з Гомлю. У 2018 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2023 году «Паперпрам» дэбютаваў у розыгрышы Першай лігі.

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...

Гісторыя

Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў футзале. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомлю і зь першай спробы атрымаў у ім перамогу. У канцы 2017 году стала вядома пра намер клюбу заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 году «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакумэнты дзеля ўдзелу[2]. У Другой лізе клюб стаў аўтсайдэрам і ў сэзоне 2018 году заняў апошні 15 радок, здабыўшы толькі дзьве перамогі, у тым ліку адну тэхнічную, і двойчы згуляўшы ўнічыю.

У студзені 2019 году каманда адмовілася ад удзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі і перайшла ў чэмпіянат Гомельскай вобласьці[3]. Празь перафарматаваньне Другой лігі, якая значна павялічыла колькасьць удзельнікаў і прадстаўніцтва абласьцей, у сэзоне 2020 году «Паперпрам» павярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[4].

У пачатку 2021 году «Паперпрам» абвесьціў аб пераходзе на прафэсійны ўзровень, запрасіў дасьведчаных футбалістаў, многія зь якіх выступалі ў Найвышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсьці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым ня менш, праз адмовы некаторых клюбаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэньне, аднак у студзені 2022 году АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладэчнам» абрала дзеля ўдзелу ў Першай лізе маладэчанскі клюб[5]. У лютым 2022 году, пасьля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сэзоне 2022 году, гомельскі клюб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе[6]. Новым галоўным трэнэрам тады быў прызначаны Аляксей Краўчанка. У сэзоне 2022 году дружына паўтарыла выніка папярэдняга сэзону, саступіўшы на стадыі 1/8 фіналу плэй-оф Другой лігі. Тым ня менш, АБФФ запрасіла клюб да ўдзелу ў Першай лізе. Дэбютны сэзон у Першай лізе прынёс камандзе 13-е месца пры 17 удзельніках.

Remove ads

Склад

Актуальны на 6 красавіка 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Галоўныя трэнэры

  • Кірыл Яшчанка (2018)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads