Дзьмітры Лясьняк
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Валер'евіч Лясьня́к (нар. 6 сакавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Хвалі». Знаходзіцца ў арэндзе зь берасьцейскага «Дынама».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-8. З 2018 году гуляў за юнацкія каманды мясцовага «Дынама», гэтак у 2020 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У пачатку 2021 году разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у берасьцейскі «Рух», дзе таксама стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 году «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клюбу ў юнацкім першынстве. У чэрвені 2022 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[2]. 10 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 году склаў новае двухгадовае працоўнае пагадненьне з «Дынама»[3]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ніву» з Доўбізны[4]. Сэзон 2025 году пачаў у арэндзе ў «Маладэчна-2018», згуляўшы за каманду ў першай палове Найвышэйшай лігі восем матчаў. Улетку на правах арэнды перайшоў у першалігавую «Хвалю»[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads