Дзьмітры Самуэль Палубінскі
(пам. 1687) ваявода наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Самуэль Палубінскі (? — 8 жніўня 1687) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградзкі (з 1670).
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Палубінскіх гербу ўласнага, сын Міхала, слонімскага земскага судзьдзі, і Альжбеты з Корсакаў.
Займаў пасады слонімскага падчашага ў 1640—1659, харужага ў 1659—1660, маршалка ў 1660—1670. Абіраўся паслом на соймы 1632, 1667 і 1679, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1655. Удзельнічаў у Трынаццацігадовай вайне (1654—1667)[2]
Першы раз ажаніўся з Канстанцыяй Стадніцкай, другі — зь Петранэлай, дачкой кашталяна смаленскага Пятра Тышкевіча. З гэтых двух шлюбаў меў шмат дзяцей, сярод якіх найбольшую вядомасьць атрымаў Лявон Казімер, цівун цьверскі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads