Тышкевічы
шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тышкевічы — шляхецкі род гербу [[Ляліва], выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Валодалі вялікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі (галоўная рэзыдэнцыя — Лагойск), Летувы (Біржы) і Ўкраіны (Бярдычаў).
У наш час жывуць у Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Францыі[1].
Remove ads
Паходжаньне

Паходяць ад Каленіка Мішкавічы, якому вялікі князь Сьвідрыгайла падараваў у 1437 годзе сяло Буркаўцы і слабадзішчы (г.зн. з палёгкамі для сялянаў) Мігеявічы, Хадарковічы і Ейковічы ў Жытомірскім павеце, а таксама сёлы Астаф’ева, Вальковічы, Дэмадковічы, Вішчы і Кусопічы ў Оўруцкім павеце. Каленік Мішкавіч таксама атрымаў вялікі маёнтак Чарталесы, у якім ягоныя нашчадкі збудавалі Бярдычаў. З часу колькасьць маёнткаў у прадстаўнікоў роду павялічылася.
У Каленіка Мішкавіча было тры сыны — Сенька, Івашка і Тышка (Цімафей) Каленікавічы, якія падзялілі паміж сабой бацькоўскія ўладаньні. Сенька Каленікавіч быў падскарбіем і падканцлерам вялікага князя Сьвідрыгайлы ў 1450 годзе. Як сьведчаць імёны выхадцаў з гэтага роду і дакумэнты, да другой паловы XVI стагодзьдзя Тышкевічы былі праваслаўнай веры.
Ад трэцяга сына Каленіка Мішкавіча Тышкі менавіта паходзіць прозьвішча роду (г.зн. нашчадкаў Тышкі), у якога было пяць сыноў. Старэйшы Барыс (памёр па 1498 годзе) быў жанаты зь Мілохнай, сястрой вядомага вайсковага дзеяча і кіраўніка казакоў Астафія Дашкевіча (Дашковіча). Пра нашчадкаў Барыса зьвестак няма. Другі сын, Леў (памёр да 1515 году) быў вялікакняскім дваранінам (прыдворным). Ад яго сына Скуміна Львовіча Тышкевіча (інакш — Івана Скуміна Львовіча; памёр у 1566 годзе) паходзіць галіна роду Скумінаў-Тышкевічаў (згасла 26 чэрвеня 1808 году). Трэцім сынам Тышкі быў Васіль Тышкевіч (памёр 13 жніўня 1571 году), ад якога паходзіць графская галіна роду Тышкевічаў-Каляніцкіх (так спачатку яны называліся), або Тышкевічаў, графаў «на Лагойску і Бярдычаве».
Remove ads
Герб роду
Выкарыстоўвалі прыватны шляхецкі герб Ляліва, якім таксама карысталіся 593 роды Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.
Апісаньне гербу: у блакітным полі залаты маладзік рогамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Кленод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік й зорка.
Герб выбіваўся на літоўскіх манэтах Тэадорам Тышкевічам — падскарбіем вялікім літоўскім.
Remove ads
Найбольш вядомыя з роду
- Васіль Тышкевіч (1492—1571) — ваявода падляскі і смаленскі; атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа
- Ян Скумін Тышкевіч (каля 1572 — 1642) — ваявода амсьціслаўскі, троцкі і віленскі
- Юры Тышкевіч (1596—1656) — біскуп віленскі і жамойцкі
- Людвік Тышкевіч (1748—1808) — гетман польны літоўскі
- Канстантын Тышкевіч (1806—1868) — беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі
- Яўстах Тышкевіч (1814—1873) — беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі
Галерэя
- Мужчынскі партрэт
- Марцін Тышкевіч
- Юзэф Тышкевіч
- Антоні Ян Тышкевіч
- Оскар Тышкевіч
- Жаночы партрэт
- Эўфрасіньня Тышкевіч
- Сузанна Курч (з Тышкевічаў)
- Аляксандра Тышкевіч (з Чартарыйскіх)
- Тэадора Тышкевіч (з Сапегаў)
- Марыя Тэрэза Тышкевіч (з Панятоўскіх)
- Марыя Тышкевіч (з Радзівілаў)
- Марыя Тышкевіч (з Радзівілаў)
- Ганна Тышкевіч
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads