Дзяражня (прыток Бесядзі)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяра́жня, Дзяражанка — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 312 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Дзяражня Клімавіцкага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Белая Дуброва Касьцюковіцкага раёну. Цячэ паўднёва-ўсходняй ускраінай Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырыня яе 1—2 км. Абалона двухбаковая, у высокай плыні да вёскі Брацькавічы Касьцюковіцкага раёну месцамі забалочаная, ніжэй адкрытая, лугавая, шырынёй 0,7—0,8 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае, ніжэй зьвілістае, яго шырыня ў межань 6—10 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads