Касьцюковіцкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцюко́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.
Remove ads
Гісторыя
17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе. 20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі (скасаваны ў 1926 годзе), Красьніцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі (у 1936 годзе перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.
4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Вялікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёну.
8 ліпеня 1931 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёну. 12 сьнежня 1935 году ўсе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.
Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.
На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскія саветы.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
На 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.
Насельніцтва
Гаспадаркі
На 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).
Адукацыя
У раёне маецца 18 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 9 сумесна зь дзіцячымі садкамі, 1 раённая гімназія, 10 дашкольных установаў, цэнтры пазашколнай работы, карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня ды рэабілітацыі, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар турызму.[8]
Транспарт
Транспарт у раёне прадстаўлены маршрутнымі аўтобусамі, якія злучаюць раён зь Менскам, Магілёвам, Гомелем ды Хоцімскам. Шэраг унутрыраённых маршрутаў.[9] Праз раён праходзіць чыгунка Ворша — Унеча.
Спорт
У раёне ёсьць 65 адкрытых пляцовак для заняткаў спортам, 21 спартовая заля, 8 спартовых скрыняў, 2 трэнажорныя залі, 2 залі барацьбы, 1 зала боксу, 1 гарадзкі стадыён, 3 шматфункцыянальныя спартовыя пляцоўкі.[10]
Інфармацыя для турыстаў
- Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй
- Філія літаратуразнаўчага музэю Аркадзя Куляшова (аг. Новыя Саматэвічы)
- Сьвятая крыніца (в. Студзянец)
- Помнік — скульптура воіна (в. Белая Дуброва)
- Гасьцініцы «Ясень» ды «Касьцюковічы», рэстарацыя «Дубрава», кавярні «Моладзевая», «Юбілейная»
Асобы
- Александар Агееў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму
- Антон Бархаткоў (нар. у в. Шчаглоўка), мастак
- Уладзімер Адашкевіч (нар. у 1949), старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (пачатак 1990-х)[11]
- Міхаіл Барысаў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму
- Віктар Бурскі (нар. у в. Бялынкавічы), амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы ад 1996 да 2000 году
- Тацьцяна Дзьмітрусёва (нар. у в. Студзянец), беларуская пісьменьніца.
- Уладзімер Кісялёў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (у 2013-2014)
- Аркадзь Куляшоў (нар. у в. Саматэвічы, што ўваходзіла ў склад Касьцюковіцкага раёну)
- Леанід Левановіч (нар. у в. Клеявічы), беларускі пісьменьнік-раманіст і драматург
- Дзьмітры Малашэнка, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (ад сакавіка 2014)[12]
- Канстантын Палікарповіч (беларускі археоляг, нарадзіўся ў в. Белая Дуброва)
- Іван Саверчанка (беларускі літаратуразнавец, нарадзіўся ў в. Маліноўка)
- Уладзімер Саўчанка (Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту ад 2001 да 2010 году, нар. у в. Фралоўка)
- Масей Сяднёў (нар. у в. Мокрае) беларускі паэт-эмігрант
- Іван Чыгрынаў (нарадзіўся ў в. Вялікі Бор)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads