Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць ахову правоў інтэлектуальнай уласнасьці. Старшыня камітэту прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 21 снежня 2021 году пасаду старшыні камітэту займае Сяргей Шлычкоў.
Remove ads
Будова
На 2019 год ДКНТ Беларусі ўлучаў:
- 3 кіраўніцтвы — 1) інавацыйнай палітыкі, 2) навукова-тэхнічнай палітыкі і экспэртызы, 3) міжнароднай навукова-тэхнічнай палітыкі і экспэртызы;
- 3 аддзелы — 1) інфармацыйна-аналітычны, 2) плянаваньня, эканомікі і фінансаў, 3) прававой і кадравай працы;
- 2 групы — 1) арганізацыйнай працы і кантролю, 2) бухгальтарскага ўліку і фінансаў;
- падразьдзяленьне аховы дзяржаўных таямніцаў[5];
- 3 дзяржаўныя ўстановы — Беларускі інстытут сыстэмнага аналізу і інфармацыйнага забесьпячэньня навукова-тэхнічнай сфэры, Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці і Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка;
- Беларускі інавацыйны фонд;
- 3 унітарныя прадпрыемствы — «Гарадзенскі цэнтар навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі», «Цэнтар навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі» (Гомель), «Навукова-аналітычны цэнтар інфармацыі, інавацыяў і трансфэру тэхналёгіяў» (Магілёў)[6].
Remove ads
Паўнамоцтвы
Паводле ўставы камітэт мае паўнамоцтвы на:
- прапанову зьменаў ды нагляд за выкананьнем заканадаўства аб навуцы, інавацыях ды ахове правоў інтэлектуальнай уласнасьці;
- спыненьне выдаткоўваньня на інавацыйную дзейнасьць з дзяржаўнага каштарысу;
- стварэньне навуковых радаў;
- замову навуковых досьледаў;
- запыт зьвестак ва ўстановах;
- заключэньне міжведамасных міжнародных пагадненьняў аб ахове правоў інтэлектуальнай уласнасьці;
- правядзеньне навуковых нарадаў ды выставаў;
- стварэньне, ператварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў;
- прыцягненьне адмыслоўцаў да навуковых досьледаў ды аховы правоў інтэлектуальнай уласнасьці;
- заключэньне з навуковымі ўстановамі ды адмыслоўцамі дамоваў на выкананьне навуковых досьледаў;
- хадайніцтва аб узнагародзе работнікаў за дасягненьні ў навуцы ды ахове інтэлектуальнай уласнасьці[7].
Remove ads
Мінуўшчына
30 лістапада 1993 году Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 809 аб стварэньні Камітэту па навуцы і тэхналёгіяў (КНТ). 23 верасьня 1994 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 122 «Аб зьмяненьні структуры цэнтральных органаў кіраваньня Рэспублікі Беларусь», паводле якога КНТ далучылі да Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. 11 студзеня 1997 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 30 «Аб сыстэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь», якім пераўтварыў КНТ Мінадукацыі і навукі Беларусі ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі). 24 верасьня 2001 году Ўказам № 516 «Аб удасканаленьні сыстэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь» ДКНТ Беларусі аб’ядналі зь Дзяржаўным найвышэйшым атэстацыйным камітэце і Дзяржаўным патэнтным камітэтам у Камітэт па навуцы пры Савеце міністраў Беларусі. У складзе Камітэту па навуцы ўтварылі Найвышэйшы атэстацыйны камітэт. 5 сакавіка 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб удасканаленьні дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры навукі», якім Камітэт па навуцы зноў перайменавалі ў КНТ пры Савеце міністраў. У склад КНТ улучылі Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці. 12 лютага 2004 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 66 «Аб некаторых захадах па аптымізацыі сыстэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасьці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацыяў». Паводле Ўказу, КНТ зноў пераўтварылі ў ДКНТ Беларусі. 4 жніўня 2009 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 9 «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7», паводле якога разьмежаваў паўнамоцвы ДКНТ Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[8].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads