Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля» (па-нямецку: Peter Schlemihls wundersame Geschichte) — казачная аповесьць нямецкага пісьменьніка-рамантыка Адэльбэрта фон Шаміса, напісаная ў 1814 годзе.
Сюжэт апавядае гісторыю Пэтэра Шлеміля, які прадаў свой цень за бяздонны кашалёк, аднак быў адрынуты людзьмі і любаю дзяўчынай. Рэшту свайго жыцьця герой праводзіць вандруючы па сьвеце ў навуковых вышуках.
Remove ads
Тэмы
Як адзначае літаратуразнавец Эдуард Садаўнічы:
![]() |
У творы пісьменьнік акцэнтаваў увагу на сутнасьці чалавека, зьмест якой складае тое, што мы называем душой. Зрабіў ён гэта з дапамогай тонкай і складанай мэтафары, апасродкавана — празь цень. Наяўнасьць або адсутнасьць ценю пры асьвятленьні прадмета паказвае, існуе гэты прадмет ці яго ў сапраўднасьці няма[1]. | ![]() |
Таксама дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што ўжытая мэтафара мае больш шырокі — эпістэмалягічны — сэнс:
![]() |
Любая зьява, паказаная толькі ў адной яе якасьці, без адзінства з супрацьлегласьцю, ня мае паўнакроўнай жыцьцёвай рэальнасьці і ўяўляе зь сябе чыстую паняційную абстракцыю азначанай якасьці[1]. | ![]() |
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads