Адэльбэрт фон Шаміса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адэльбэрт фон Шаміса (францускае імя — Люі-Шарль-Адэляід дэ Шамісо дэ Банкур; па-нямецку: Adelbert von Chamisso; па-француску: Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt; 30 студзеня 1781, фамільны замак Банкур у Шампані, Францыя — 21 жніўня 1838, Бэрлін) — нямецкі паэт, пісьменьнік і прыродазнавец; па паходжаньні францускі арыстакрат, сям’я якога ўцякла ў Нямеччыну ад якабінскага тэрору.
У сваёй літаратурнай дзейнасьці Адэльбэрт Шаміса працягваў традыцыі Клемэнса Брэнтана і гайдэльбэрскіх рамантыкаў («Замак Банкур», «Нямецкія народныя казаньні»). Уводзіў у лірыку рэаліі штодзённага жыцьця і побытавыя дробязі («Жабрак і яго сабака», «Малітва ўдавы», «Старая прачка»). Любоўная лірыка Шаміса прадстаўлена цыклем «Каханьне і жыцьцё жанчыны» (1830), пазьней пакладзенага на музыку Робэртам Шуманам. Сапраўдную вядомасьць паэт атрымаў за казачную аповесьць «Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля» (ням. Peter Schlemihls wundersame Geschichte, 1814), пасьля якой, пра што напісаў у лісьце сябру, адчуў сябе «сапраўдным нямецкім паэтам»[3].
Remove ads
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Папковіч[4], Лявон Баршчэўскі[5].
- у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads