Дзісенскі Чайлд-Гарольд
паэма Мойшэ Кульбака From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дзісенскі Чайлд-Гарольд» (на ідышы: דיסנער טשײַלד האַראָלד) — сатырычная паэма Мойшэ Кульбака, напісаная ў 1933 годзе ў Менску[1]. Назва паэмы зьяўляецца адсылкай да вядомай паэмы Джорджа Байрана «Вандроўкі Чайлд-Гарольда(en)».
Паэма была адзіным буйным паэтычным творам менскага пэрыяду творчасьці Мойшэ Кульбака[2]. Дзеяньні паэмы разгортваюцца ў Бэрліне пачатку 1920-х гг., твор мае аўтабіяграфічны характар[3]. Мойшэ Кульбак у паэме падрабязна апісаў свой бэрлінскі пэрыяд жыцьця, у тым ліку працу суфлёрам.
Remove ads
Пераклад
На беларускую мову паэму перакладалі Сяргей Шупа, Ганна Янкута[4], Лявон Баршчэўскі[5]. Паэма таксама неаднаразова перакладалася на іншыя мовы, у тым ліку на ангельскую[6]. Сяргей Шупа ўзгадваў, што яго ідэя выдаць поўны пераклад паэзіі Мойшэ Кульбака ўзьнікла пасьля параўнаньня перакладаў «Дзісенскага Чайлд-Гарольда»:
![]() |
Падыходзіць да канца праца над ужо згаданым Поўным зборам паэзіі. Гэта будзе, як для нашых умоваў, выданьне экспэрымэнтальнае. А ідэя ўзьнікла так. Я параўноўваў між сабой пяць ці шэсьць розных перакладаў паэмы Кульбака “Дзісенскі Чайлд-Гарольд”, зачытваў іх уголас маёй жонцы Весьне (выдавецтва “Вясна” (Прага)) – і мы пагадзіліся, што найбольш дух арыгіналу захаваў нямецкі пераклад. Але нюанс у тым, што гэта быў адзіны пераклад, дзе не была захаваная форма твору – рытм і рыфмы. Астатнія перакладчыкі, імкнучыся заціснуць паэзію Кульбака ў зададзеныя фармальныя рамкі, былі вымушаныя нечым ахвяраваць, нешта выкідаць, нешта дапісваць за аўтара[7]. | ![]() |
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads