Ганна Янкута
беларуская пісьменьніца, перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́нна Вале́р’еўна Янку́та (нар. 4 верасьня 1984, Гародня) — беларуская перакладніца, пісьменьніца.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Закончыла філялягічны факультэт БДУ, абараніла магістэрскую дысэртацыю па творчасьці Айн Рэнд і кандыдацкую дысэртацыю. У 2018 г. атрымлівала стыпендыю Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (Распараджэньне Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 37 рп ад 23.01.2018 г.). Кандыдат філялягічных навук. З 2008 году наведвае перакладчыцкую майстэрню пры Беларускім Калегіюме. Сябра рады інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет». З 2013 году сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў[1]. Намесьніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру (2013—2017).
Remove ads
Творчасьць
Перакладае прозу і паэзію з ангельскай, польскай, нідэрляндзкай, афрыкаанс, скотс ды іншых моваў[2]. Адна зь перакладніцаў, рэдактарак і складальнікаў камэнтароў да тому выбраных твораў Эдгара По «Маска Чырвонае Сьмерці». Пераклала раманы Джэйн Остын «Пыха і перадузятасьць», К. Ісігура «Не адпускай мяне», аповесьць Ч. Дыкэнза «Калядная гісторыя», дэтэктыўную прозу А. Конан Дойла, Р. ван Гуліка, шэраг паэтычных твораў У. Шэксьпіра, У. Блэйка, Д. Кітса, Ф. Пэсоа, Б. Лесьмяна і інш[3].
У 2018 годзе пабачыла сьвет першая аўтарская кніга Янкуты «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». Гэта дзіцячая кніга пра ката, які вандруе па Менску. Паводле сюжэту кот Шпрот, які любіць уначы цішком зьбегчы з балькону і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката і хлопчыка Алеся ў менскім Парку Чалюскінцаў, завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі і мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца зь нягодамі[4].
Remove ads
Узнагароды
Ляўрэатка конкурсаў маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009) і Чэслава Мілаша (2011), арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам. Ляўрэатка прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” у намінацыі “Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет” за 2009 год.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads