Дзісенскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзісенскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Дзісьне. Знаходзіўся на высьпе Замку каля сутокаў Дзісны і Дзьвіны. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Дзісенскі замак | |
![]() Замкавая выспа, да 1918 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Дзісна |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Remove ads
Гісторыя
Драўляны замак у Дзісьне збудавалі ў XIV ст. Ён упамінаецца ў хроніках Інфлянцкага ордэна каля 1374/1377 году. У XІV — пачатку XV стагодзьдзя выконваў ролю фарпоста Полацка на Дзьвіне. Па Грунвальдзкай бітвы страціў стратэгічнае значэньне. За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) прыйшоў у заняпад.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 25 ліпеня 1654 году замак захапілі маскоўскія войскі. Па ўмацаваньні маскоўскімі захопнікамі ў 1655 годзе меў 14 вежаў, каля 40 гарматаў. 10 красавіка 1660 году замак вызвалілі войскі Вялікага Княства Літоўскага.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) замак цалкам зьнішчылі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads