Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда (па-ангельску: Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde) — аповесьць шатляндзкага пісьменьніка Робэрта Льюіса Стывэнсана, упершыню апублікаваная ў 1886 годзе ў Лёндане. Павгодле жанру — пераасэнсаваньне традыцыйнай для рамантызму тэмы двайніцтва з дамешкам навуковай фантастыкі.
Аповесьць Стывэнсана часта атаясамляецца з рэдкім псыхічным фэномэнам «падваеньня асобы», калі ў межах адной чалавека суіснуюць дзьве розныя мэнтальнасьці. У дадзеным выпадку дзьве індывідуальнасьці Д-р. Джэкіла зьяўляюцца ўвасабленьнем добрага і злога пачаткаў з абсалютна рознымі маральнымі роўнямі. Уплыў аповесьці на сусьветную культуру стаў нагэтулькі моцным, што выраз «Jekyll and Hyde» увайшоў у мову і стаў азначэньнем чалавека, які ў розных сытуацыях моцна адрозьніваецца маральнасьцю сваіх паводзінаў[1].
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда мела неадкладны посьпех і зьяўляецца найбольш пакупаным бэстсэлерам Стывэнсана. Сцэнічныя адаптацыі аповесьці пачаліся ў Бостане і Лёндане меней як праз год пасьля публікацыі. Твор натхніў шэраг рэжысэраў на стварэньне экранізацый аповесьці.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads