Псыхіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Псы́хіка[1] (ад стар.-грэц. ψῡχικός — «душэўны») — уласьцівасьць высокаарґанізаванай матэрыі — галаўнога мозга — адбіваць, адлюстроўваць навакольны сьвет у пачуцьцях, адчуваньнях, а ў людзей — у мысьленьні й волі; душэўная арґанізацыя чалавека, сукупнасьць ягоных душэўных перажываньняў, сілаў, пачуцьцяў[2].
Гісторыя і характарыстыка
Узьнікла на пэўнай ступені біялагічнай эвалюцыі, выступіла ў якасьці аднаго зь яе фактараў і забясьпечвае ўсё большую складанасьць прыстасаваньня арґанізмаў да ўмоў існаваньня. Дзякуючы актыўнаму й апэратыўнаму адлюстраваньню органамі пачуцьцяў і галаўным мозгам абʼектаў становіцца магчымым ажыцьцяўленьне дзеяньняў, адэкватных уласьцівасьцям гэтых абектаў, а тым самым — выжываньню арґанізму. Забясьпечвае пошук і надсітуатыўную актыўнасьць арґанізмаў. Псыхіка чалавека й жывёл уключае комплекс працэсаў і станаў: успрыманьне, памяць, мысьленьне, намеры, сны й іншае, а таксама элемэнты псыхічнага досьведу: адчуваньні, вобразы, уяўленьні, эмоцыі.
Remove ads
Асноўныя функцыі псыхікі
Косьцін А. М. і Голікаў Ю. Я. вылучылі тры асноўных функцыі псыхікі[3]:
- кагнітыўную;
- рэлятыўную;
- рэгулятыўную.
Пры гэтым кагнітыўная й рэгулятыўная зьяўляюцца клясычнымі; іхнае прызначэньне складаецца ў ажыцьцяўленьні пазнавальных працэсаў, а таксама ў ініцыяцыі й арґанізацыі актыўнасьці. Дадаткова да іх выдзелена рэлятыўная функцыя псыхікі, ейнае прызначэньне — выпрацоўка субʼектыўных адносін да абʼектыўнай рэальнасьці й засяроджанасьці на яе патрэбных зьменах. Па сваім зьмесьце гэтыя адносіны падзяляюцца на два тыпы: эмацыйны й асэнсаваны.
Псыхалягічныя фактары ляжаць у аснове паводзін (вонкава назіраных рухаў чалавека й жывёл) і кіруюць ім[4]
Remove ads
Кагнітыўная псыхалёгія
Навукоўцы-кагнітывісты аддаюць перавагу слова «розум» слову «псыхіка». Розум — сукупнасьць кагнітыўных здольнасьцяў, уключаючы сьвядомасьць, ўспрыманьне, мысьленьне, меркаваньні, мову й памяць. Звычайна гэта вызначаецца як здольнасьць да думак і сьвядомасьці сутнасьці[5].
Розум мае сілу ўяўленьня, распазнаваньня і ўдзячнасьці й адказвае за апрацоўку пачуцьцяў і эмоцыяў.
Глядзіце таксама
- Экзальтацыя
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads