Добасна (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́басна[a] — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Выдатак вады ў вусьці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Remove ads
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца каля вёскі Скачку Кіраўскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Жлобіна. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесься.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу.
Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку 3-й дэкады сьнежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён[1].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads