Дом-крэпасьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дом-крэпасьць — від жылога дома Новага часу ў Вялікім княстве Літоўскім. Для ВКЛ быў даволі рэдкай зьявай.

Вядомы ў ВКЛ з XVII стагодзьдзя. Меў выгляд кампактнай пабудовы з чатырма невялікімі нарожнымі вежачкамі абарончага і дэкаратыўнага прызначэньня. Архітэктура збудаваньняў гэтага тыпу склалася пад уплывам традыцыі францускіх данжонаў, якая прыйшла на землі ВКЛ і канкрэтна Беларусі разам зь нямецкімі архітэктарамі ў XV і галяндзкімі ў XVI-XVII стагодзьдзях.

Найлепшым прыкладам дома-крэпасьці зьяўляецца гмах у Гаюцюнішках, збудаваны ў 1613 годзе галяндзкім архітэктарам П.Нонхартам. Чатыры дэкратыўныя нарожныя вежачкі мелі таксама палац Вітаўта ў Горнім замку ў Вільні і палац ў Нясьвіскім замку Радзівілаў.

Remove ads

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads