Дом Кастравіцкай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Кастравіцкай
Remove ads

Дом Кастраві́цкай — колішні даходны дом з рысамі стылю мадэрн у Менску, які месьціцца на скрыжаваньні Валадарскага й вул. Кірава 26/11, гісторыка-культурныя каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.

Даходны дом
Даходны дом Кастравіцкай
Thumb
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Адрасвуліца Валадарскага (26) і вуліца Кірава[d] (11)
Каардынаты53°53′41.54″ пн. ш. 27°33′15.1″ у. д.
Архітэктурны стыльмадэрн
Аўтар праектуА. Краснапольскі
Дата заснаваньня1911
Дата пабудовы1911 год
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Даходны дом Кастравіцкай на мапе Беларусі
Thumb
Даходны дом Кастравіцкай
Даходны дом Кастравіцкай
Даходны дом Кастравіцкай на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Упраўленьне Лібава-Роменскай чыгункі, пач. XX ст.

Пабудаваны ў 1911 годзе (архітэктар А. Краснапольскі) у стылі мадэрн[1]. Стары адрас — Магазынная, 5 — рог Серпухаўскай і Магазыннай. Дом Ядзьвігі Кастравіцкай (1867—1935), сястры старшыні (1907—1921) Менскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча (1847—1928).

На 1-м паверсе месьцілася ўпраўленьне Лібава-Роменскай чыгункі, тут жа месьцілася аптэка й таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў, арганізаванае пасьля 1905 году, на астатніх — жыльлё[1][2].

За савецкім часам у доме месьціся камісійная крама й кафэ[3]. Цяпер у будынку месьціцца салён мэблі й кафэ[4].

Remove ads

Архітэктура

Дом уяўляе сабой трохпавярховы мураваны П-падобны ў пляне будынак, пастаўлены на высокі цокаль. Аб’ёмна-пляніровачная кампазыцыя складаецца з трох частак: вуглавой і дзьвюх франтальных (па вул. Кірава й Валадарскага), фасады якіх аформленыя рознымі па канфігурацыі аконнымі й дзьвярнымі праёмамі, бальконамі, дэкаратыўным арнамэнтам, разнастайнымі керамічнымі ўстаўкамі, фактурнымі тынкаванымі слаямі. Мастацкая выразнасьць дасягаецца спалучэньнем неатынкаваных плоскіх сьценаў з тэракотавай цэглы й пабеленых атынкаваных прасьценкаў, карнізаў, ліштваў. Цэнтар фасаду, арыентаванага на вул. Кірава, вылучаны аб’яднанымі па вэртыкалі аконнымі праёмамі й завершаны паўцыркульным атыкам. Сьцены фасаду, арыентаванага на вул. Валадарскага, завершаныя 2 трапэцападобнымі атыкамі, дах — трапэцападобным ліхтаром. Вугал будынка зрэзаны, а на ўзроўні 2-га паверху створаны эркер, над ім — 3-гранны аб’ём, які завяршаўся вежачкай (не захавалася)[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads