Дом Ляндаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Ляндаў
Remove ads

Дом Ляндаў або Дом Ярданоў (па-польску: Dom Landauów, Kamienica Jordanów) — архітэктурны помнік, які знаходзіцца ў кракаўскім гістарычным раёне Казімежы на скрыжаваньні вуліцаў Шырокай, 2 і Мядовай, 41. Будынак унесены ў рэестар ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводзтва[1].

Thumb
Дом Ляндаў

У позьнім сярэднявеччы на гэтым месцы стаялі два асобныя дамы. У 1890—1892 гг. гэтыя дамы былі злучаныя ўласьнікам Л. Ляндаў у адзіны будынак у стылі нэаклясыцызму па праекце архітэктара Максыміліяна Ніча. Будаўнічыя працы праводзіліся па праекце габрэйскага архітэктара Бэньяміна Торбэ. Пры перабудове была зьнесена задняя частка дамоў пры захаваньні ўнутранай пляніроўкі. У 1932 годзе быў зьменены фасад будынку.

20 верасьня 1947 году будынак быў унесены ў рэестар ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводзтва (№ А-286). Найменьне «Дом Ляндаў» выкарыстоўваецца ў «Encyklopedia Krakowa». У рэестры ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводзтва ён згадваецца як «Дом Ярданоў».

Да цяперашняга часу ва ўнутраным дворыку захаваліся арыгінальныя драўляныя веранды XIX стагодзьдзя.

У канцы 80-х гадоў у будынку была рэстарацыя «Myśliwska». У цяперашні час у будынку разьмяшчаецца клюб «Kuźnica» і габрэйская кніжная крама «Jarden».

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads