Дом Сінябутаў (Полацак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом Сінябутаў (г. зв. «домік Пятра I») — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом Сінябутаў | |
![]() Дом Сінябутаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′04″ пн. ш. 28°46′14″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом Сінябутаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Дом Сінябутаў | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Агульнавядомая дата пабудовы дома — 1692 год, але сучасныя археалягічныя дасьледаваньні дазваляюць аднесьці пачатак яго будаваньня да сярэдзіны XVІІ ст. Ад пачатку будынак быў драўляным, на высокім мураваным цокалі, аднак па значных разбурэньнях за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у канцы XVІІ ст. яго адбудавалі ўжо з цэглы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У 1780 годзе адбыўся маштабны рамонт будынка. У 1818 годзе дом належаў сям’і Сінябутаў, па сьмерці гаспадара Івана Сінябута яго ўдава прадала будынак палкоўніку Людвіку Штэрасу, празь некаторы час новым уладальнікам дома стаў Васіль Сабалеўскі, які неўзабаве прадаў сваю нерухомасьць тытулярнаму дарадцу Андрэю Камянкову. У другой палове ХІХ ст. дом належаў сям’і Вітэнбэрг, а апошнім уласьнікам у 1871—1917 гадох быў вядомы полацкі банкір Беніямін Баркан.
Найноўшы час
У 1949 годзе будынак адрамантавалі: аднавілі часткі сьценаў, зрабілі дах, фасады атынкавалі, насьцялілі новыя падлогу і столь, запоўнілі дзьвярныя і аконныя праёмы. Будынак прыстасавалі пад дзіцячую бібліятэку.
У 1998 годзе ў будынку адкрылася стацыянарная выстава «Шпацыраваньне Ніжне-Пакроўскай».
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. 1-павярховы будынак (з паўсутарэньнямі) мае ў пляне форму няправільнага прастакутніка. Асноўныя дэкаратыўныя элемэнты засяроджваюцца на галоўным паўднёвым (Вялікая вуліца) і тарцовым (Ушэсьценская вуліца) фасадах. Роўніцы сьценаў праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучаецца 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завяршаецца фігурным атыкам зь ляпнымі разеткамі. Парадныя ўваходныя дзьверы дэкаруюцца расьлінным арнамэнтам і маскаронамі (разьба па дрэве)[1].
Асноўныя памяшканьні паўсутарэньняў перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі, астатнія — крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазьнейшыя роўныя перакрыцьці. Раней усярэдзіне існавала яшчэ адна папярочная сьцяна, пра што сьведчыць плян паўсутарэньняў, і дом меў скляпеністыя перакрыцьці.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1902 г.
- 1918 г.
- 1944 г.
- 1946—1949 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- Уваход
- З боку вуліцы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads