Дом на Рынку (Нясьвіж)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом на Рынку (Нясьвіж)
Remove ads

Дом рамесьніка (таксама Гданьскі дом) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], уваходзіў у склад адзінага ансамблю пляца. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом рамесьніка
Thumb
Дом на Рынку
КраінаБеларусь
МестаНясьвіж
Каардынаты53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д.
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d] і барока
СтатусАхоўная зона
Дом рамесьніка на мапе Беларусі
Thumb
Дом рамесьніка
Дом рамесьніка
Дом рамесьніка на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны дом рамесьніка на Рынку ў Нясьвіжы збудавалі ў 1721 годзе. На 1-м паверсе разьмяшчаліся складзкія памяшканьні і крамы, на другім — жылыя пакоі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У XIX ст. з боку двара прыбудавалі памяшканьне.

Найноўшы час

У 1990-я гады будынак рэканструявалі пад бібліятэку.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцыяў. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і мае выгляд адзінага фігурнага шчыта, які закрывае больш вузкі паверх з 2-схільным дахам. Сымэтрычна цэнтральнай восі разьмяшчаюцца прастакутныя аконныя праёмы. У цэнтры фасаду галоўны ўваход, над якім разьмяшчаецца балькон з ажурнай мэталічнай літой агароджай. Невялікі аркавы праём і дзьве маленькія нішы ў завяршэньні фасаднага шчыта аздабляюцца ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэсьліваецца тонкім прафіляваным карнізам.

Уваход на другі паверх з боку дваровага фасаду[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чапаева, 4/2

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads