Дональд Туск
польскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́нальд Франці́шак Туск (польск. Donald Franciszek Tusk; нар. 22 красавіка 1957 году, Гданьск) — польскі палітык і гісторык кашубскай нацыянальнасьці. Прэм’ер-міністар Польшчы (2007—2014). Старшыня Эўрапейскай рады (2014—2019).
Remove ads
Біяграфія
У 1976 г. паступіў на гістарычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту. У 1980 г. заснаваў незалежны зьвяз студэнтаў (па-польску: Niezależne Zrzeszenie Studentów), які ўвайшоў у склад Салідарнасьці. Пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча ў 1981 годзе, некаторы час хаваўся[5].
У 1990—2007 гадох Туска чатыры разы выбіралі ў Сойм Польшчы і адзін раз у Сэнат Польшчы. У 2001 годзе заснаваў лібэральна-кансэрватыўную і праэўрапэйскую партыю Грамадзянская плятформа[5]. Ад 16 лістапада 2007 году да 22 верасьня 2014 году прэм’ер-міністар Польшчы, ён таксама ўзначальваў Грамадзянскую плятформу.
Адхіліўся ад абодвух пасадаў пасьля атрыманьня намінацыі на ўрад старшыніі Эўрапейскай рады. 11 верасьня 2014 году ягоны ўрад быў фармальна адкліканы[6], але згодна з канстытуцыяй, ён працаваў да зацьверджаньня новага ўраду (22 верасьня).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads