Доўгае возера (Браслаўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Доўгае (Длуге) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Хвасты. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.

Возера
Доўгае
КраінаБеларусь
Плошча1,87 км²
Максымальная глыбіня31,0 м
Найбольшая даўжыня3,53 км
Найбольшая шырыня1,25 км
Вышыня над узроўнем мора134 м[1]
Аб’ём вады10,33 млн м³
Каардынаты55°27′31″ пн. ш. 26°46′59″ у. д.
Доўгае на мапе Беларусі
Thumb
Доўгае
Доўгае

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты, якая працякае праз возера. Плошча возера Доўгае складае 1,87 км². Вадаём адносіцца да ліку глыбокіх азёр, найбольшая глыбіня складае 31,0 м. Даўжыня возера — 3,53 км, найбольшая шырыня — 1,25 км. Аб’ём вады ў возеры складае 10,33 млн м³.

Возера мае 6 выспаў, агульная плошча якіх складае 0,063 км².

Празрыстасьць вады ў возеры знаходзіцца ў межах 2 м.

  1. GeoNames (анг.) — 2005.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads