Доўгі Брод

гістарычная мясцовасьць Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Доўгі Брод
Remove ads

Доўгі Брод, Даўгабродзкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места, на поўдзень ад Вайсковых могілак, на старадаўнім Магілёўскім гасьцінцы. Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці была Могілкавая царква-мураўёўка, якая захавалася да нашага часу.

Thumb
Могілкавая царква-мураўёўка

На паўднёвы захад ад Доўгага Броду пачынаецца Стромкі Бераг, на паўночны захад — Залатая Горка, на ўсход — Сьляпянка, на поўдзень — Архірэйская Слабодка[1][2].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, 1918 р.

Назва мясцовасьці ўтварылася ад броду цераз раку Сьлепню, што існаваў на старажытным Магілёўскім шляху. У XVIII—XIX стагодзьдзях у Магілёў пачалі вандраваць Ігуменскім гасьцінцам, а стары шлях выкарыстоўваўся, каб праехаць у навакольныя вёскі і сядзібы. Па ўзьнікненьні ў пачатку XX ст. урочышча Доўгага Броду (цяпер рог вуліцаў Батанічнай і гістарычнай Даўгабродзкай) людзі пачалі сяліцца ўздоўж старой Магілёўскай дарогі. Гэтак утварылася прадмесьце і Даўгабродзкая вуліца[3].

Thumb
Доўгі Брод, паміж 1941 і 1944 рр.

У пачатку XX ст. Доўгі Брод уваходзіў у трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Даўгабродзкая (цяпер Казлова, частка вуліцы захавала гістарычную назву), 2-я Даўгабродзкая (часткова Чапаева), Мар’еўская (захавалася часткова), Берасьцянская (захавалася часткова), Залатагорская, Высокая (часткова Платонава), Цьвёрдая (не захавалася) вуліцы[4][5].

У наш час пра колішняе прадмесьце напамінае Даўгабродзкая вуліца (у 1967 року яе перайменавалі ў гонар Казлова, аднак у 1987 року паўднёвай частцы вуліцы вярнулі гістарычную назву).

Remove ads

Старыя адрасы

  • Вайсковыя могілкі. Царква Аляксадра Неўскага Маскоўскага патрыярхату, збудаваная ў 1898 року замест драўлянай у гонар перамогі ў расейска-турэцкай вайне 1877—1878 рокаў. На сьценах царквы дзьве мэмарыяльныя дошкі з прозьвішчамі 118 салдатаў-беларусаў 30-ай артылерыйскай брыгады і 119-га Каломенскага палку, што загінулі пры ўзяцьці Плеўны. У наш час царква дзее.
  • Маркаўскі завулак. Шпалерная фабрыка Фрындлянда, заснаваная ў 1911 року. На фабрыцы працавалі паравая машына магутнасьцю 40 конскіх сілаў, дынама-машына. Будынак фабрыкі разьмяшчаўся на цяперашняй вуліцы Зьмітрака Бядулі[6].
Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads