Вайсковыя могілкі (Менск)

могілкі ў Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Вайсковыя могілкі (Менск)
Remove ads

Вайско́выя мо́гілкі — могілкі ў Менску, зьяўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых нэкропаляў у межах гораду, дзе пахаваныя шматлікія выбітныя людзі Беларусі. Месьцяцца ў Савецкім раёне гораду, па адрасе: вул. Казлова, 11.

Могілкі
Вайсковыя могілкі
Thumb
Уваходная брама
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Каардынаты53°54′30.94″ пн. ш. 27°35′11.39″ у. д.
Першае згадваньне40-я гады XIX ст.
Вайсковыя могілкі на мапе Беларусі
Thumb
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Гісторыя вайсковых могілак у Менску пачынаецца ў 40-х гадах XIX стагодзьдзя — першы аб’ект такога тыпу месьціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. Пад канец стагодзьдзя нэкропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынятае рашэньне аб яго закрыцьці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзьвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзьвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войскаў.

Урачыстае асьвячэньне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 году, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павал Багдановіч. Была распачатая праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэньнем было ўзьвядзеньне каменнага праваслаўнага храма, прысьвечанага ахвярам расейска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы — пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палку й артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне[1].

У 1917 годзе могілкі перайшлі ў рукі дзяржавы й сёньня зьяўляюцца ўласнасьцю гораду. Цяпер яны не зьяўляецца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для менчукоў усіх веравызнаньняў і атэістаў.

Remove ads

Сярод пахаваных на могілках

Тут месьцяцца таксама брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за Менск у ліпені 1944 году.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads