Дракула (фільм, 1921)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дракула (фільм, 1921)
Remove ads

Дракула ці Сьмерць Дракулы (па-вугорску: Drakula halála) — вугорскі нямы фільм рэжысэра Караля Лайтхаі (1885—1945), зьняты ў 1921 годзе. Ролю Дракулы выканаў аўстрыйскі актор Паўль Асконас, гераіню, Мэры Лэнд, іграла Маргіт Люкс. У якасьці выканаўцы галоўнай ролі некаторыя крыніцы ўказваюць на сэрбскую акторку Лену Міл, але на ўсіх захаваўшыхся кадрах зь фільму паказана Маргіт Люкс. Часам датай выпуску фільму лічыцца 1923 год, бо ў гэтым годзе адбылася яго прэм’ера ў Вугоршчыне.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

На цяперашні момант фільм лічыцца згубленым: захаваліся толькі некалькі кадраў. У 1924 годзе на аснове фільму Лаяш Панчэль выдаў аповесьць, па якой можа скласьці ўяўленьне пра зьмесьціва фільму[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads