Вугорская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вугорская мова
Remove ads

Вугорская мова (саманазва: magyar, вымаўл. [ˈmɒɟɒr]) — адна з моваў вугорскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскае сям’і моваў. У Эўропе роднаснымі мовамі зьяўляюцца фінская і эстонская, аднак гэтыя мовы маюць досыць далёкую роднасьць з вугорскай і носьбіты гэтых моваў разумець вугорцаў ня ў стане (да канца XIX ст. сам факт прыналежнасьці вугорскай мовы да фіна-вугорскіх лічыўся сумнеўным).

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Агульныя зьвесткі

Разам з хантыйскай і мансійскай мовамі, носьбіты якой пражываюць у Заходняй Сыбіры, утварае вугорскую групу ў складзе фіна-вугорскай галіны ўральскіх моваў.

Вугорская мова на падставе навуковых дасьледаваньняў, праведзеных на працягу апошніх 25 гадоў, прадстаўляецца мовай, значна адрознай ад усіх астатніх вядомых эўрапейскіх моваў (як правіла, індаэўрапейскіх). Адна зь нямногіх жывых моваў Эўропы, якая не адносіцца да індаэўрапейскай сям’і.

Вугорская мова мае мінімальную колькасьць запазычаных і інтэрнацыянальных словаў, валодае ўнікальнай сыстэмай галосных. Акрамя Вугоршчыны, шырока распаўсюджаная ў Закарпацкай вобласьці Ўкраіны (гл. вугорская мова ва Ўкраіне), а таксама ў месцах кампактнага пражываньня вугорскай нацыянальнай меншасьці ў Сэрбіі, Румыніі, Славаччыне.

Remove ads

Сынтаксіс

У вугорскай мове асобны назоўнік можа выступаць у ролі выказьніку, напр.: Apám tanító = (Бацька — настаўнік). У цяперашнім часе ў адзіночным і множным ліку 3-й асобы (напрыклад Pista tanuló = Сьцяпан — вучань), адпадае зьвязка van = «ёсьць» — гэтаксама, як і ў беларускай мове. У марфалягічным дачыненьні — парадак словаў паводле схемы SOV (дзейнік-дапаўненьне-выказьнік).

Пісьмовасьць

Пісьмовасьць на аснове лацінскага альфабэту. Моўны код — hu або hun (па ISO 639).

Больш інфармацыі Літара ...

Фаналягічныя зьвесткі

У мове 14 галосных гукаў. Квантытатыўна яны падзяляюцца на кароткія: a, o, u, i, e, ö, ü; і доўгія: á, ó, ú, í, é, ő, ű. Паводле месца ўтварэньня падзяляюцца на галосныя пярэдняга раду: i, e, ö, ü, í, é, ő, ű; і задняга раду: a, o, u, á, ó, ú.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads