Другі Ўсебеларускі кангрэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Другі Ўсебеларускі кангрэс — зьезд прадстаўнікоў беларускага народу, які ва ўмовах нямецкай акупацыі Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны абвясьціў пра незалежнасьць краіны ад Масквы і прызначыў Беларускую Цэнтральную Раду (БЦР) на чале з Радаславам Астроўскім пераемніцай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Праходзіў пад кантролем нямецкай улады на Беларусі.
Рада БНР не прызнае законным Другі Ўсебеларускі кангрэс[1].
Remove ads
Гісторыя
Кангрэс быў скліканы па прапанове прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага з дазволу в.а. генэральнага камісара Беларусі Курта фон Готбэрга. Адбыўся 27 чэрвеня 1944 ў Менску, у цяперашнім будынку тэатра імя Янкі Купалы.
Прысутнічалі 1039 дэлегатаў, якія прадстаўлялі розныя раёны Беларусі і беларускія згуртаваньні за мяжой. Са справаздачамі і рэфэратамі на кангрэсе выступілі Р. Астроўскі, Жарскі, Мікалай Шкялёнак, Аўген Калубовіч. Рэзалюцыя кангрэсу мела антырасейскую і антыбальшавіцкую скіраванасьць. Апэлюючы да пастановы Рады БНР, якая была выказаная 25 сакавіка 1918 Трэцяй Устаноўчай граматай, кангрэс адмаўляў БССР як форму беларускай дзяржаўнасьці, абвяшчаў БЦР адзіным праўным прадстаўніком беларускага народу.
У сувязі з набліжэньнем савецкіх войск кангрэс праходзіў у сьпешцы. Яго значэньне было важным у асноўным толькі для БЦР. Празь некалькі дзён Рада разам зь іншымі грамадзкімі ўстановамі эвакуявалася.
Remove ads
Глядзіце таксама
Спасылкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads