Другі закон Ньютана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Другі закон Ньютана — дыфэрэнцыйны закон мэханічнага руху, апісваючы залежнасьць паскарэньня цела ад раўнадзейнай усіх прыкладзеных да цела сілаў і масы цела. Адзін з трох законаў Ньютана.

Аб’ектам ў другім законе Ньютана зьяўляецца матэрыяльны пункт, валодуючы інэртнасьцю, велічыня якой характаразуецца масай. У клясычнай (ньютанаўскай) мэханіцы маса матэрыяльнага пункту пастаянная ў часе і не залежыць ад якіх-небудзь асаблівасьцяў яго руху і ўзаемадзеяньня зь іншымі целамі[1].

Другі закон Ньютана ў яго найбольш распаўсюджанай фармулёўцы сьцьвярджае: ў інэрцыяльных сыстэмах паскарэньне, якое набывае матэрыяльны пункт, прама прапарцыйны сіле, якая яго выклікае, і супадае зь ёй па кірунку і зваротна прапарцыйна масе матэрыяльнага пункту. У дадзенай фармулёцы другі закон Ньютана справядлівы толькі для хуткасьцяў цела нашмат меншых хуткасьці сьвятла, і ў інэрцыяльных сыстэмах адліку.

Remove ads

Фармулёўкі

  • У сваёй працы «Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі» Ісак Ньютан прыводзіць наступную фармулёку свайго закону:

Зьмена колькасьці руху прапарцыйна прыкладзенай рухаючай сіле і адбываецца па кірунку той прамой, па якой гэтая сіла дзейнічае.

  • Сучасная фармулёка:

У інэрцыяльных сыстэмах адліку паскарэньне, якое набывае матэрыяльны пункт, прама прапарцыйна выклікаючай яго сіле, супадае зь ёй па накірунку і зваротна прапарцыйны масе матэрыяльнага пункту.

Запіс закону ў выглядзе формулы:
дзе  — паскарэньне цела,  — сіла, прыкладзеная да цела, а  — маса матэрыяльнага пункту.
Іншы выгляд формулы:
  • Фармулёўка другога закону з выкарыстаньнем паняцьця імпульсу:

У інэрцыяльных сыстэмах адліку вытворная імпульсу матэрыяльнага пункту па часе роўная дзеючай на яго сіле.

дзе  — імпульс (колькасьць руху) пункта,  — яго хуткасьць, а  — час.

Пры такой фармулёўцы, як і раней, мяркуюць, што маса матэрыяльнага пункту нязьменная ў часе.

Пры незалежным выбары адзінак масы, сілы і паскарэньня другі закон трэба пісаць у выглядзе:

дзе  — каэфіцыент прапарцыйнасьці, значэньне якога вызначаецца выбарам адзінак вымярэньня.

Дастасавальнасьць розных фармулёвак

Другі закон Ньютана ў выглядзе набліжана справядлівы толькі для хуткасьцяў, шмат меншых за хуткасьць сьвятла, і ў інэрцыяльных сыстэмах адліку.

У выглядзе

другі закон Ньютана дакладна справядлівы таксама ў інэрцыяльных сыстэмах адліку спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці і ў лякальна інэрцыяльных сыстэмах адліку агульнай тэорыі рэлятыўнасьці, аднак пры гэтым замест ранейшага выразу для імпульсу выкарыстоўваецца роўнасьць:

дзе  — хуткасьць сьвятла.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads