Законы Ньютана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Законы Ньютана
Remove ads

Зако́ны Нью́тана — фундамэнтальныя законы руху, сфармуляваныя Ісакам Ньютанам, якія вызначаюць сувязь між узьдзеяньнем на цела і характарам яго руху. Яны дазваляюць атрымаць раўнаньні руху любой мэханічнай сыстэмы пры ўмове, што вядомыя масы ўсіх частак, што яе складаюць, а таксама ўзьдзеяньні, што аказваюцца на гэтую сыстэму.

  • Першы закон Ньютана (закон інэрцыі) вызначае ўмовы, пры якіх цела захоўвае хуткасьць свайго руху.
  • Другі закон Ньютана (закон паскарэньня) вызначае залежнасьць між узьдзеяньнем на цела і яго паскарэньнем.
  • Трэці закон Ньютана (закон узаемадзеяньня) вызначае, як суадносяцца сілы, зь якімі два целы ўзьдзейнічаюць адно на аднаго.
Thumb
Першы аркуш «Пачаткаў» Ньютана з аксыёмамі мэханікі
Remove ads

Першы закон Ньютана

У сучаснае фізыцы гэты закон фармулюецца наступным чынам:

Існуюць такія сыстэмы адліку, якія называюць інэрцыяльнымі, адносна якіх матэрыяльны пункт пры адсутнасьці зьнешніх узьдзеяньняў захоўвае велічыню і кірунак сваёй хуткасьці неабмежавана доўга.

Другі закон Ньютана

У інэрцыяльнай сыстэме адліку хуткасьць зьмяненьня імпульсу матэрыяльнага пункта роўная раўнадзейнай усіх прыкладзеных да яго сілаў:

Remove ads

Трэці закон Ньютана

Матэрыяльныя пункты дзейнічаюць адзін на аднаго зь сіламі, якія маюць аднолькавую прыроду, накіраваныя ўздоўж простай, якая злучае гэтыя пункты, роўныя па модулі і процілеглыя па кірунку:

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads