Дрыгула

альбом гурта „Стары Ольса“ 2009 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дрыгула — 8-ы альбом гурта «Стары Ольса», выдадзены на пачатку лютага 2009 году пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Зьмяшчаў 13 танцавальных мэлёдыяў ад позьняга Сярэднявечча да раньняга барока. 7 танцаў узялі з нотнага зборніку барочнай музыкі «Полацкі сшытак», які называюць таксама «Астрамечаўскім рукапісам» або «Рукапісам 127/56 Ягелонскай бібліятэкі». 6 іншых танцаў былі камэрнымі творамі кампазытараў-лютністаў Валянціна Бакфарк і Адрыяна ле Роя(en), таксама творамі заходнеэўрапейскага і вугорскага паходжаньня. Канцэртная прэзэнтацыя альбома прайшла 14 лютага ў вялікай канцэртнай залі «Менск».

Хуткія факты Дрыгула, Альбом «Старога Ольсы» ...
Remove ads

Запіс і вокладка

Пры выкананьні твораў выкарыстоўваліся адпаведныя свайму часу, рэканструяваныя беларускімі майстрамі інструмэнты. Дзеля чутнасьці ўсіх інструмэнтаў альбом давялося перазапісаць двойчы. Цыстра, нямецкая дуда і тромба марына (правобраз кантрабаса) запісваліся ў Беларусі ўпершыню.

Вокладка кружэлкі зьмяшчала выявы з касьцёльнай фрэскі ХVII стагодзьдзя «Пляскі сьмерці(en)», што захоўваецца ў музэі Кляштара брыгітак у Горадні[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads