Валянцін Бакфарк
сярэднявечны музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Грэф Ба́кфарк, або Ба́лінт Ба́кфарк (па-вугорску: Bálint Bakfark, Bacfarc , Bakfarc , Bakfarkh , Bakffark , Backuart; жнівень 1506 або 1507, г. Брашо, Трансыльванія (цяпер Брашоў}, Румынія) — 13 або 22 жніўня 1576) — кампазытар і лютніст эпохі Адраджэньня. Значную частку жыцьця правёў у Вялікім Княстве Літоўскім.


Remove ads
Жыцьцяпіс
Напачатку працаваў у Трансыльваніі, Францыі і, магчыма, у Італіі. 3 12 чэрвеня 1549 прыдворны лютніст вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста. Пасьля сьмерці Барбары Радзівіл выехаў у Каралявец да герцага Альбрэхта, які выдаткаваў пэнсію для яго жонкі Кацярыны з Нарбутаў і дзяцей.
У час гастроляў Бакфарк па Эўропе у Ліёне у 1553 годзе выйшаў яго 1-ы друкаваны збор твораў. У 1554—1565 гадах жыў і працаваў у Вільні, падрыхтаваў 2-і збор твораў, прысьвечаны Жыгімонту Аўгусту (выдадзены у Кракаве). У 1560-х гадах было выкрыта, што Бакфарк шпіёніў і інфармаваў пра сытуацыю пры польскім каралеўскім двары герцагу Прусіі Альбрэхта. У сувязі з гэтым страціў давер і заступніцтва караля, яго дом у Вільні ў 1566 годзе быў зьнесены, а сам ён уцёк у Познань, а потым у Вену.
3 1566 году жыў пры імпэратарскім двары у Вене, потым у Вугоршчыне. У 1571 годзе пераехаў у Падую, дзе працаваў да сваёй сьмерці.
Remove ads
Творчасьць
Творчаьсць Бакфарка — адно з найвялікшых дасягненьняў эўрапейскай лютневай музыкі XVI ст. Віртуознае валоданьне тэхнікай ігры на лютні Бакфарк выкарыстоўваў пры стварэньні фантазій, рычэкараў, у тым ліку складаных поліфанічных кампазыцый, транскрыпцый сачыненьняў аўтарства іншых кампазытараў эпохі. У сваіх творах ён рэалізоўваў цэласныя архітэктанічныя канцэпцыі, у якіх спалучаліся фармальныя элемэнты позьняга матэта з песеннымі, характэрнымі для канцоны і мадрыгалу.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads