Дубраўка (княжна польская)

чэская княгіня From Wikipedia, the free encyclopedia

Дубраўка (княжна польская)
Remove ads

Дубраўка, вядомая таксама як Дабрані, або Дамбру́ўка, (па-чэску: Doubravka, па-польску: Dąbrówka; паміж 920 ці 931—977) — дачка чэскага князя Баляслава I, прадстаўніца дынастыі Пржэмысловічаў, княгіня польская.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Першым яе мужам быў Гунтэр Мерзебурскі, ад якога яна мела двух сыноў: Экехарда I і Гунцэліна.

У 965 годзе выйшла замуж за першага князя Польшчы Мешку I, які пад яе ўплывам прыняў хрысьціянства ў 966 годзе, разам са шматлікімі знатнымі асобамі. Хрост правёў чэскі біскуп Богувід (Bohuwid). Дубраўка садзейнічала распаўсюду хрысьціянства ў Польшчы. Памерла ў 977 годзе, пахавана ў Саборы Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Гнезне.

Храніст Казьма Праскі ў «Чэскай кроніцы» у XII стагодзьдзі, крытычна ацэньваў Дубраўку: «Быўшы ўжо ў старэчым узросьце, яна выйшла замуж за польскага князя, зьняла пры гэтым са сваёй галавы ўбор і надзела дзявоцкі вянок, што было вельмі неразумна з яе боку».

У Дубраўкі і Мешкі было двое дзяцей: Баляслаў I Храбры і дачка Сьвятаслава, жонка караля Швэцыі Эрыка VI Пераможца, пасьля сьмерці якога стала жонкай дацкага караля Свэна I Вілабародага.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads