Дубровенскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубровенскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Дуброўне. Знаходзіўся пры ўтоку ракі Задубровенкі ў Дняпро. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях. Складаўся зь Верхняга і Ніжняга замкаў.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Дубровенскі замак | |
![]() Дубровенскі замак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Дуброўна |
Каардынаты | 54°34′24.11″ пн. ш. 30°40′28.77″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Дубровенскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Дубровенскі замак |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1593 годзе праз Дуброўну праязджаў амбасадар аўстрыйскага імпэратара Мікалай Варкач, які пакінуў сьціслае апісаньне «Дуброўна — места і ў гэтым месцы апошні памежны замак супраць маскавітаў. Места ляжыць на Дняпры, а па другі бок замка працякае рака Дуброўніца. Гэты замак шырокі ў акружыне, толькі ўвесь драўляны».
У 1654 годзе за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай па працяглай аблозе (чэрвень—кастрычнік) Дуброўну акупавалі маскоўскія войскі. Яшчэ да захопу места маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч даваў інструкцыі ваяводзе князю Чаркаскаму: «Как город Дубровно здастца, и… шляхты лучших людей выбрав, прислать к государю,… а остальную шляхту велеть послать на Тулу, а мещан и уездных людей раздать ратным людям семьями, а город Дубровно выжечь». Гэты загад быў выкананы: 17 кастрычніка замак спалілі, палонных шляхціцаў з складу залогі, а таксама 30 сем’яў найлепшых мяшчанаў вывезьлі ў гаспадарскую стаўку ў Смаленск.
У XVII ст. збудавалі стары палац, у 1720-я гады — новы палац.
У 1731 годзе, паводле інвэнтару, Верхні і Ніжні замкі амаль страцілі абарончае значэньне, хоць іх і аднавілі па Вялікай Паўночнай вайне[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) замак спыніў сваё існаваньне[2]
Remove ads
Архітэктура
Неаднаразова перабудоўваўся. У першай палове XVІІІ ст. драўляны замкава-палацавы комплекс стаяў у атачэньні вадзянога рова і ўмацоўваўся земляным валам, на якім 6ылі драўляныя абарончыя сьцены. Завершаная гонтавым шатром 2-ярусная брама з мостам цераз роў злучала замак зь местам. У яе ніжнім ярусе з бакоў ад праезду разьмяшчаліся вязьніца і кардэгарда, у верхнім — заля з галерэяй. У цэнтры замка стаялі стары і новы палацы, злучаныя дарожкай з брусоў зь невялікім мостам цераз сажалку (у цэнтры моста была відавая пляцоўка ў форме балькончыка, агароджанага ажурным парапэтам з точанымі балясамі).
Стары палац — 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты гонтавым дахам. Абапал разьмешчанай у яго цэнтры прыхожай групаваліся чатыры жылыя пакоі і два алькежы. Фасад з боку Дняпра афармляла галерэя з балюстрадай.
Новы палац — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які складаўся з цэнтральнай часткі з прыхожай на першым паверсе і вялікай заляй на другім, завершанай самастойным гонтавым дахам, і двух бакавых крылаў (у правым — чатыры жылыя пакоі і кабінэт, у левым — ядальня і два жылыя пакоі). Быў накрыты складаным гонтавым дахам з шасьцю люкарнамі. Плян анфілядны. У пакоях стаялі грубкі зь белай і зялёнай паліванай кафлі. Вокны ў алавяных пераплётах[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads