Дуб корачны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуб корачны (Quercus suber) — вечназялёнае дрэва сямейства букавых, паходзіць з паўднёва-заходняй Эўропы і паўночнай Афрыкі, шляхам інтрадукцыі зьявілася таксама ў іншых краінах Міжземнамор’я.

Remove ads
Батанічнае апісаньне
Дрэвы вышыні вышынёй да 20 м, у дыямэтры да 1 м. Ствол і старыя галіны пакрыты цьвёрдай тоўстай карой (коркам), якая пэрыядычна здымаецца ў прамысловых мэтах (раз у 9-12 гадоў). Лісьце авальнае, скурыстае, ападае раз у 2-3 гады. Квітнее амаль бесьперапынна, за выключэньнем летніх месяцаў.
Плод — жолуд. Жалуды сядзяць па 1-3 штукі, на кароткай ножцы, утоеныя. Сьпеюць восеньню. Прарастаюць хутка — за 2-5 дзён. У першыя гады расьце павольна і патрабуе стараннага догляду. Цеплалюбівая і засухаўстойлівая расьліна. Каранёвая сыстэма глыбокая. Жыве да 200 гадоў і больш. Мае дэкаратыўнае значэньне.
Драўніна вельмі цьвёрдая, дзякуючы чаму ня мае выкарыстаньне пры вытворчасьці мэблі. Аднак часта выкарыстоўваецца пры апале ў камінах. Асаблівасьцю дрэва зьяўляецца вогнеўстойлівая кара, дзякуючы чаму ствол амаль не зьведвае значных пашкоджаньняў пры лясных пажарах.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Дуб корачны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads