Дудка (інструмэнт)
просты музычны інструмэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́дка — агульная назва народных музычных інструмэнтаў сямейства прадольных флейтаў (сапелі, сьвірэлі, сапілкі) у Беларусі, Расеі, Украіне[1].
Дудка — народны музычны духавы інструмэнт, які складаецца з бузіннай трасьціны ці чароту і мае некалькі бакавых адтулін, а для ўдзіманьня — муштучок. Існуюць падвойныя дудкі: у дзьве складеныя трубкі дзьмуюць праз адзін агульны муштук[2].
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Дудка ўяўляе зь сябе трубку з ігральнымі адтулінамі і сьвістковым прыстасаваньнем. Дудкі вылучаюцца памерамі (даўжыня ад 20 да 50 см), формай трубак (існуюць конусападобныя, роўныя, з пашырэньнем, звужэньнем канцоў), колькасьцю гральных адтулінаў, канструкцыяй сьвістковае прылады. Дзеля вырабу ўжываюць клён, ясень, ляшчыну, граб, сасну, ліпу, крушыну. У сучаснай практыцы прымяняюць алюмін і эбаніт. Бываюць цэльныя і разборныя.
Remove ads
Адмены
Сапілка
Ва Ўкраіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка (сапель), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць дуду.
Дудка-паршнёўка
Атрымала распаўсюджаньне ў Заходняй Беларусі. Уяўляе зь сябе цыліндрычную драўляную трубку са сьвістковым прыстасаваньнем, у якую ўстаўлены шпунт зь дзяржальнам. Гуказдабыцьцё зьдзяйсьняецца падачай струменю паветра і рытмічных, хістальных рухаў шпунта, якія вызначаюць вышыню гуку (даўжыня паветранага слупа ўнутры камля адваротна прапарцыйная вышыні здабытага гуку). Так, самы ніжні гук утвараецца ў максымальна адкрытым становішчы шпунта, самы высокі — у самым закрытым становішчы. Дудка-паршнёўка — слыхавы інструмэнт безь фіксаванага строю. Ігра на ім зьвязаная найперш са слухавымі адчуваньнямі выканаўцы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads