Дурбэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дурбэ
Remove ads

Дурбэ (па-латыску: Durbe) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дурбскага краю. Плошча 1,6 км². Насельніцтва 612 чал. (2012).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У гістарычных крыніцах Дурбэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1230 годзе, у дамове пра хрост куршэй, якую заключылі папскі віцэлегат Балдуін і правіцель куршаў Ламекін.

13 ліпеня 1260 году ў бітве на Дурбэ узьяднаныя сілы жмудзінаў і куршаў атрымалі перамогу над войскамі Тэўтонскага ордэна.

Замак Лівонскага ордэна упершыню ўзгадваецца ў 1287 годзе. У 1701 годзе падчас Паўночнай вайны замак і прылеглае паселішча было зьнішчана швэдзкім войскам. Парэшткі замку дагэтуль не адноўленыя.

Гарадзкія правы былі нададзены Дурбэ ў 1893 годзе і пацьверджаны ў 1917. У гарадзкой сядзібе ў 1917 месьцілася штаб-кватэрай нямецкай вайсковай брыгады.

Герб гораду ў выглядзе срэбнай яблыні на блакітным полі быў нададзены ў 1925 годзе. У латыскім фальклёры яблыня лічыцца магічнай крыніцай маладосьці і прыцягальнасьці.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads