Духоўная вучэльня (Гомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Духоўная вучэльня (Гомель)
Remove ads
Remove ads

Духоўная вучэльня — помнік архітэктуры канца XVIII — XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Мільённай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца навучальны корпус Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Духоўная вучэльня
Thumb
Духоўная вучэльня
КраінаБеларусь
МестаГомель
Каардынаты52°25′40″ пн. ш. 31°01′09″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцызм
Аўтар праектуДжон Кларк[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Духоўная вучэльня на мапе Беларусі
Thumb
Духоўная вучэльня
Духоўная вучэльня
Духоўная вучэльня на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Паштоўка 1911 г.

У 1799—1819 гадох у Гомлі збудавалі мураваны летні дом Мікалая Румянцава паводле праекту архітэктара Джона Кларка.

У другой палове XІX ст. праводзілася рэканструкцыя будынка. У 1880 годзе тут разьмясьцілі духоўная вучэльня Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1960-я гады абапал будынка паставілі бакавыя крылы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Ад пачатку складаўся з трох аб’ёмаў, пастаўленых на адной лініі: 2-павярховага драўлянага корпуса і злучаных зь ім галерэямі 2-павярховых флігеляў. Корпус быў прастакутным у пляне будынкам, на першым паверсе якога знаходзіліся дзьве парадныя залі, на другім — жылыя пакоі. Галоўны фасад вылучаўся рызалітам з 6-калённым портыкам дарычнага ордэру і аздабляўся бальконам. Вокны першага паверху афармляліся паўкруглымі нішамі. Рызаліт, прасьценкі першага паверху корпусу і сьцены флігеляў апрацоўваліся гарызантальным рустам.

Па рэканструкцыі — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак. Цэнтар галоўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму вылучаецца магутнымі рызалітамі на галоўным і дваровых фасадах. Цэнтральны ўваход з навісьсю на двух слупах падкрэсьліваецца фігурным атыкам. Галоўны фасад дэкаруецца сандрыкамі, ляпнінай (на атыку), падзяляецца гарызантальнай цягай на дзьве часткі. Дваровыя фасады бакавых карпусоў апрацоўваюцца рустам, завяршаюцца карнізам.

Унутраны плян калідорны. На другім паверсе знаходзілася сэмінарская царква (цяпер актавая заля)[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Білецкага, 11

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads