Дыега Гарсія

брытанскі атол у Індыйскім акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыега Гарсія
Remove ads

Дые́га Гарсі́я — найбуйнейшы востраў-атол архіпэлягу Чагас у Індыйскім акіяне, зьмешчанага ў 1600 км паўднёвей Індастану і 500 км паўднёвей Мальдываў.

Хуткія факты Плошча, Найвышэйшы пункт ...

Thumb
Сьцяг Дыега Гарсіі

Выспа плошчай каля 27 км² уяўляе сабой лагуну, акружаную вузкай паласой надводных каралавых рыфаў. Дыега Гарсія мае даўжыню каля 60 км, максымальная вышыня — каля 7 мэтраў над узроўнем мора.

Remove ads

Гісторыя

Выспу адкрыў знакаміты мараплавец Васка да Гама ў пачатку XVI стагодзьдзя. Як і ўвесь архіпэляг Чагас, належала Францыі, а пазьней — Вялікабрытаніі. Карэнныя жыхары выспы ілоі ў 1960—1970-х гадох былі выселеныя з выспы, а з 1973 году на высьпе дзейнічае буйная амэрыканская ваенная база. У 2000 годзе Высокі Суд Ангельшчыны пацьвердзіў, што высяленьне было незаконным і што жыхары выспы маюць права вярнуцца туды. Практычна адразу Вялікабрытанія апавясьціла, што гэта будзе немагчыма па чыньніках наяўнасьці дамовы з ЗША. У 2004 годзе выдало два ўказы, якія забараняюць жыхарам атола калі-небудзь вярнуцца дадому.

Remove ads

Клімат

Клімат Дыега Гарсія вільготны, гарачы і ветраны. Тэмпэратура днём звычайна перавышае 30-градусную адзнаку. У год у сярэднім на высьпе выпадае каля 2600 мм ападкаў.

На выспе расьце какосавая пальма.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads