Дымітрыс Сальпінгідыс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дымітрыс Сальпінгідыс
Remove ads

Дымітрыс Сальпінгідыс (па-грэцку: Δημήτρης Σαλπιγγίδης; нар. 18 жніўня 1981 году, Тэсалёнікі, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

ПАОК

Прафэсійную кар’еру пачаў у 1999 годзе ў клюбе ПАОК, за які хваляваўся зь дзяцінства. У тым жа годзе, для раскрыцьця патэнцыялу й набору вопыту, малады Дымітрыс быў аддадзены клюбам у арэнду ў каманду «Лярыса», а пазьней, у 2000 годзе, гэтак жа на правах арэнды, перайшоў у клюб «Каваля» з аднайменнага грэцкага гораду. У 2002 годзе вярнуўся ў родны ПАОК, у якім гуляў да 2006 году, забіўшы 55 мячоў і стаўшы ў апошнім для сябе сэзоне ў складзе гэтага клюбу лепшым бамбардзірам чэмпіянату Грэцыі.

«Панатынаікос»

16 жніўня 2006 году перайшоў у «Панатынаікос», а ПАОК за ягоны трансфэр ня толькі атрымаў 1,8 млн эўра, але яшчэ й дадаткова трох гульцоў, у выніку, агульная сума ўгоды ацэньваецца ў 5 млн эўра. Ужо праз 4 дні пасьля пераходу, 20 жніўня, у першым жа матчы ў складзе сталічнага клюбу, зрабіў хет-трык, забіўшы тры мячы ў браму клюбу «Эгалео».

Вяртаньне ў ПАОК

Праз чатыры вельмі пасьпяховых сэзоны з «Панатынаікосам» улетку 2010 году Дымітрыс вярнуўся ў ПАОК. 16 чэрвеня 2010 году было афіцыйна абвешчана, што ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з клюбам, пасьля таго, як яго скончыўся тэрмін дзеяньня кантракта са сталічным клюбам.

Remove ads

Міжнародныя выступы

У складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі гуляе з 2005 году. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 году. У лістападзе 2009 году Салпінгідыс забіў адзіны гол у двух стыкавых матчах са зборнай Украіны за права выхаду на чэмпіянат сьвету 2010 году, дзякуючы чаму зборная Грэцыі ў другі раз у сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат сьвету.

Дасягненьні

ПАОК:

«Панатынаікос»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads