Дынама Бухарэст (гандбольны клюб)

румынскі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Дынама Бухарэст (гандбольны клюб)
Remove ads

«Дынама» (па-румынску: Dinamo) — румынскі гандбольны клюб з Бухарэсту. У 2013 годзе каманда пераехала на арэну Заля Палівалэнцэ. Галоўным супернікам клюбу ўважаецца клюбу «Сьцяўа».

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Гандбольны аддзел каманды быў створаны ў 1956 годзе, калі каманда, якая складалася з студэнтаў Інстытута фізычнага выхаваньня і спорту, далучылася да спартовага клюбу «Дынама». Сярод іх былі Ліцэ Косма, Опра Ўласэ і Габрыел Зугрэвэску. Маючы шматлікіх гульцоў нацыянальнай зборнай і спартоўцаў-алімпійцаў, у тым ліку Пэтрэ Іванэску, «Дынама» дамінавала ў румынскім гандболе да сярэдзіны 1960-х гадоў. Найвялікшай перамогай «Дынама» ў той час стала перамога ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1964—1965 гадоў.

З канца 1960-х гадоў «Дынама» трапіла ў цень сваіх супернікаў зь «Сьцяўа». За гэты час ажно да пачатку тысячагодзьдзя дынамаўцы толькі чатыры разы рабіліся чэмпіёнамі краіны. З 2000 году «Дынама» адрадзілася. Гэтак каманда здабыла нацыянальны тытул у 2005 годзе і выйшла ў паўфінал Кубка ЭГФ у 2004 годзе. Тым ня менш, у 2000-я і ў першую палову 2010-х гадоў дамінаваў у румынскім гандболе клюб «Канстанца». Толькі калі ў 2015 годзе гэты клюб быў вымушаны закрыцца паводле фінансавых прычынах, «Дынама» змагло аднавіць сваё дамінаваньне ў Румыніі. У 2016 годзе пасьля доўгага перапынку бухарэсцы сталі чэмпіёнамі Румыніі. Дзякуючы магутным спонсарам, сталічны клюб падпісаў кантракты на сэзон 2021—2022 гадоў з колішнім трэнэрам «Барсэлёны» Хавіерам Паскуалем Фуэртэсам і ягоным сынам Алексам Паскуалем Гарсіям, а таксама з алімпійскім чэмпіёнам французам Сэдрыкам Сарэндо і чэмпіёнам Эўропы ў складзе зборнай Гішпаніі Эдуарда Гурбінда.

Remove ads

Дасягненьні

Нацыянальныя

  • Нацыянальная ліга:
    • 1: 1959, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1966, 1978, 1986, 1995, 1997, 2005, 2016, 2017, 2018, 2019, 2021, 2022, 2023, 2024, 2025
  • Кубак Румыніі:
    • 1: 1979, 1982, 1988, 2017, 2020, 2021, 2022, 2024, 2025

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads