Дысномія (спадарожнік)

спадарожнік карлікавай плянэты Эрыды From Wikipedia, the free encyclopedia

Дысномія (спадарожнік)
Remove ads

Дысно́мія ((136199) Eris I Dysnomia) — спадарожнік карлікавай плянэты Эрыс, першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313) 1. Адкрыты 10 верасьня 2005 году Майкам Браўнам і супрацоўнікамі ў Абсэрваторыі імя Кека, Гаваі.

Хуткія факты Адкрыцьцё, Адкрывальнік ...
Remove ads

Уласьцівасьці

Радыюс спадарожніка 75 км. Ён зьдзяйсьняе поўнае абарачэньне вакол Эрыс за 15,772 дня па арбіце, блізкай да кругавой (эксцэнтрысытэт <0,01). Радыюс арбіты 37 430 км. Вымярэньне парамэтраў арбіты спадарожніка дазволіла вызначыць масу Эрыс, якая апынулася на 27% больш, чым маса Плютона.

Назва

Першаадкрывальнікі прапаноўвалі для спадарожніка назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зэны — галоўнага пэрсанажа сэрыяла «Зена — каралева ваяроў» (паколькі саму Эрыс прапаноўвалася назваць Зэнай). Зацьверджаную назву абралі ў гонар Дысноміі, у старажытнагрэцкай міталёгіі — дух беззаконьня (так перакладаецца грэцкае слова Δυσνομία), дачка Эрыс, багіні помсты. Аднак гэтая назва было прапанавана ня толькі таму, што Дысномія зьяўляецца дачкой Эрыс, але і ў сувязі з тым, што прозьвішча новазэляндзкай акторкі Люсі Лоўлес (Lowless), якая згуляла Зэну ў сэрыяле, таксама перакладаецца як «Беззаконная».

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads