Дыхавіца
адчуваньне браку паветра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыхавіца — парушэньне частасьці, рытму і глыбіні дыханьня, якое суправаджаецца адчуваньнем недахопу паветра. Здараецца толькі ў прытомным стане. Крайняй ступеняй немачы ёсьць удушша. Паскарэньне дыхальных скарачэньняў узьнікае праз павышаную цялесную і моцную пачуцьцёвую (гнеў, страх, трывога і хваляваньне) нагрузку.
Папярэджаньне
Прадухіленьню нядужасьці спрыяе штодзённае цялеснае разьмінаньне і працяглыя шпацыры.
Чыньнікі
Узьнікненьню нядужасьці спрыяе маларухомы лад жыцьця, атлусьценьне, малакроўе, пухліна дыхальных шляхоў, сардэчная недастатковасьць, астма, тырэатаксікоз (лішак гармону шчытападобнай залозы) і цукровы дыябэт[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads