Малакроўе
зьніжэньне колькасьці чырвоных крывяных вузаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малакро́ўе, анэмі́я (грэц. αναιμία — «бяскроўе») — зьніжэньне колькасьці гемаглябіну ў адзінцы аб’ёму крыві, што часта суправаджаецца зьніжэньнем і колькасьці чырвоных крывяных цельцаў. Узьнікае ад страты крыві, пры павялічаным разбурэньні і парушэньні ўтварэньня чырвоных крывяных цельцаў. Прычынай бывае непаўнавартаснае харчаваньне, асабліва зь недастатковым спажываньнем мяса. Суправаджаецца пераважна заразнымі хваробамі, што вядуць да нястачы ў арганізьме жалеза, вітаміну В12 і фоліевай кісьлі.
Remove ads
Папярэджаньне
Хваробу прадухіляе ўжываньне чырвонага мяса(en) (цяляціна(en), ялавічына і трусяціна) з гароднінай і садавінай пры запіваньні багатым на вітамін С сокам (ананасны, апэльсінавы і грэйпфрутавы). Таксама варта ажыцьцяўляць прыём жалезазьмяшчальнай ежы асобна (у розны час) ад арэхаў, бабовых, гарбаты, малочных вырабаў і кавы[1].
Праявы
Прыкметамі хваробы пры нястачы жалеза (жалезадэфіцытнае малакроўе) ёсьць бледнасьць скуры, запамарока, галаўны боль, відзеж мушак у вачах і ломкасьць валасоў і пазногцяў. Пры недахопе вітаміна В12 (злаякаснае малакроўе(en)) дадаюцца адчуваньне пякоты ў языку і панос. Пры павышаным разбурэньні чырвоных крывяных цельцаў (гемалітычнае малакроўе(en)) назіраецца жаўтушнасьць скуры і сьлізьніцы[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads