Дыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыя
Remove ads

Дыя (па-чэску: Dyje, па-нямецку: Thaya) — рака ў Аўстрыі й Чэхіі, правы прыток Моравы. Цячэ з захаду на ўсход уздоўж мяжы Чэхіі й Аўстрыі. Мае даўжыню 235,4 км. Плошча басэйну складае 13 419 км², сьцёк — 43,9 м³/с. Выток ракі ўтвараюць рэкі Мораўска-Дыя й Дойчэ-Тая каля Рабсу. У сярэднім цячэньні ўтварае глыбокую даліну, са схіламі да 100 мэтраў. Такі рэльеф дазваляў будаваць уздоўж даліны ракі добра абароненыя месцы. З тых часоў на берагах ракі захавалася шмат замкаў. У рэчышчы ракі пабудаваны дзьве дамбы. Таксама ў даліне ракі створана шмат нацыянальных паркаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Паходжаньне назвы

Назва ракі, верагодна, узыходзіць у дакельцкі пэрыяд. Індаэўрапейскі корань -dheu- азначе цячы, у рымскі пэрыяд назва сказілася да dujas (Дуяс). Славяне ўпершыню пачалі выкарыстоўваць назву Dyja (Дыя), утвораную ад Дуяс у VII, VIII стагодзьдзях. Ва ўсходняй Аўстрыі ў XI стагодзьдзі выкарыстоўвалі скажоную назву Taja (Тая). Згодна з чэскай хронікай 1082 року назву Дыя выкарыстоўвалі ў асноўным толькі славяне, іншыя народы карысталіся назвай Тая.

Remove ads

Вялікія месцы на раце

  • Рабс-ан-дэр-Тая
  • Уранаў над Дыяй
  • Знойма
  • Ледніцы
  • Бржэцлаў

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Дыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads