Дыяна Камінская
беларуская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыяна Камінская (нар. 6 ліпеня 1991, Менск) — беларуская акторка. Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Звольнілася разам з большасьцю трупы ў жніўні 2020 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 2011 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную харэаграфічную гімназію-каледж па спэцыяльнасьці «Харэаграфічнае мастацтва».
З 2011 па 2015 году навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, па спэцыяльнасьці «Актор драматычнага тэатру і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Л. А. Манаковай). Пасьля пачала працаваць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[1].
У пастаноўцы «Тутэйшыя», якая была пастаўлена артыстамі-купалаўцамі на закрытым паказе пасьля звальненьня, а 12 кастрычніка — он-лайн праз youtube, выканала ролю Насты Пабягунскай[2].
Remove ads
Ролі
Тэатар
- 2020 — Тутэйшыя — Наста Пабягунская
- 2019 — Вешальнікі — Шырлі
- 2018 — Рэвізор — Мар’я Антонаўна
- 2017 — Юбілей Ювэліра — Каралева ў маладосьці
- 2017 — Школа падаткаплацельшчыкаў — Віржыні
- 2016 — каханьне як мілітарызм — Тацьцяна
- 2016 — Хрустальная пантофелька — Марыянна
- 2017 — запалкі — Маша
- 2015 — Антыгона — Антыгона
- 2013 — Лістапад. Андэрсан — Пастушка
- 2012 — Местачковае кабарэ — Выканаўца нумару «Полька»
Кіно
- 2020 — Лябірынты. Ларыса Александроўская: нямецкія прыгоды, дакумэнтальны фільм (Сьвятлана)
- 2019 — Лябірынты. Каварства і любоў Еўсьцігнея Міровіча, дакумэнтальны фільм (акторка Натальля, Камсамолка)
- 2019 — Сэрца не абманеш, сэрца не здрадзіць, сэрыял (Жана)
- 2019 — Сваты 7, сэрыял (адміністратар)
- 2017 — Мухтар. Новы сьлед, сэрыял (39-я сэрыя) — Заўзятарка Аліса
- 2013 — Сьледчы Пратасаў, сэрыял (эпізод)
- 2009 — Кадэт, мастацкі фільм (эпізод)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads